Памёр адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Віктар Чайкоўскі

Яму было 46 гадоў, інфармуе сайт charter97.org.


Лідар рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка кажа ў гутарцы з Еўрарадыё, што Віктар Чайкоўскі быў у прадпрымальніцкім руху ад 2005 года.


Шумчанка: "Добры быў чалавек, вясёлы, заўсёды гаварыў тое, што думае. Абараняў прадпрымальнікаў, як мог. Ездзіў у Мінск да нас, удзельнічаў у акцыях пратэсту, у першых шэрагах заўсёды быў. Заўсёды казаў праўду, яна вельмі не падабалася ўладам. Ён быў вельмі сур'ёзным раздражняльнікам мясцовых уладаў у сябе ў рэгіёне".

Чайкоўскі ўваходзіў у брэсцкую кааліцыю дэмакратычных сілаў, неаднаразова затрымліваўся за сваю грамадскую дзейнасць.
 

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі