Памёр легендарны выканаўца ролі Джэймса Бонда — Шон Конэры
Шон Конэры памёр ва ўзросце 90 гадоў
Сэр Шон Конэры — легендарны выканаўца ролі Джэймса Бонда — памёр ва ўзросце 90 гадоў, паведамляе BBC News.
Шатландскі акцёр першым сыграў "Агента 007" і фактычна заклаў аснову "бандыяны". Шон Конэры зняўся ў сямі фільмах пра Джэймса Бонда.
У ліпені 2000 году атрымаў тытул "сэр", і быў прысвечаны ў рыцарскае званне каралевай Лізаветай II. У 2003 годзе завяршыў сваю паўвекавую кінакар'еру. За гэты час ён атрымаў мноства ўзнагарод, сярод якіх прэмія "Оскар", дзве ўзнагароды "БАФТА" і тры "Залатыя глобусы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.