Памёр рэжысёр фільма "Забіць перасмешніка"

У ЗША на 84-м годзе жыцця сканаў рэжысёр Роберт Маліган, які з'яўляецца аўтарам знакамітага фільма "Забіць перасмешніка", галоўная роля ў якім прынесла Грэгары Пеку "Оскар". Як паведамляе The Hollywood Reporter, прычынай смерці рэжысёра стаў сардэчны прыступ.

Маліган нарадзіўся ў 1925 годзе. Сваю кар'еру ён пачынаў пасыльным на CBS, дзе вельмі хутка прайшоў шлях ад асістэнта прадзюсара да рэжысёра тэлевізійных серыялаў.

Акрамя "Перасмешніка" у актыве Малігана такія карціны, як "Каханне з падыходзячым незнаёмцам", "Уверх па лесвіцы, якая вядзе ўніз", "Крэўныя браты" і іншыя. Адной з яго апошніх прац стаў фільм "Сэрца Клары", які выйшаў у 1988 годзе. Галоўную ролю ў ім сыграла Вупі Голдберг.

Акрамя Пека, яшчэ чацвёра артыстаў, якія ўдзельнічалі ў фільмах Малігана - Мэры Бэдэм, Наталі Вуд, Рут Гордан і Элен Бэрсцін - прэтэндавалі на саісканне прэміі Амерыканскай кінаакадэміі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі