У Беларусі знізяцца стаўкі па рублёвых укладах і крыху патаннеюць крэдыты

Чацьвёртае за год зніжэнне стаўкі рэфінансавання да 20% (на 0,5%) паўплывае на даходнасць рублёвых дэпазітаў. Хоць яны па-ранейшаму застаюцца больш даходнымі, чым валютныя ўклады. Таксама патаннеюць крэдыты, якія банкі прадастаўляюць фізічным ды юрыдычным асобам.

Нягледзячы на зніжэнне стаўкі рэфінансавання, стаўкі па крэдытах на жыллё на ўмовах банка застаюцца ў Беларусі даволі высокімі. Самы танны крэдыт на жыллё, які прадастаўляе “Беларусбанк” цяпер складае 35% гадавых.

Рашэнне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання, прынятае праўленнем Нацыянальнага банка, засноўваецца на спрыяльных тэндэнцыях у грашова-крэдытнай сферы краіны. На ўнутраным валютным рынку прапанова замежнай валюты перавышае попыт, назіраецца прыток рублёвых укладаў фізічных асоб у банках.

Папярэдні раз стаўка рэфінансавання ў Беларусі зніжалася 16 ліпеня на 1 працэнт — да 20,5% гадавых. З пачатку года гэта ўжо чацвёртае па ліку зніжэнне стаўкі рэфінансавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі