Папа Францішак адправіцца з візітам ва Украіну
Папа Рымскі Францішак / EPA / ТАСС
Папа Рымскі Францішак мае намер наведаць Украіну ў 2022 годзе, паведаміў мітрапаліт Львоўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы Мечыслаў Макшыцкі.
"Я даведаўся, што Святы Айцец плануе такі візіт у наступным годзе", — сказаў Макшыцкі ў інтэрв'ю каталіцкаму інфармагенцтву (KAI).
Дакладная дата візіту яшчэ ўзгадняецца.
Макшыцкі таксама заявіў, што каталіцкая царква ўвесь час сочыць за падзеямі ў Данбасе, асуджае анэксію Крыма і ўдзельнічае ў арганізацыі гуманітарных акцый і канвояў для абаронцаў Украіны.
Раней Папа Рымскі Францішак назваў імя новага апостальскага нунцыя ва Украіне — ім стаў літовец Вісвалдас Кулбокас.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.