Папа Рымскі моліцца, каб жаночая годнасць паважалася больш
Папа Рымскі Бенедыкт XVI з нагоды Міжнароднага жаночага дня заявіў, што моліцца за тое, каб "жаночая годнасць паважалася ў большай ступені". "Сённяшняя дата заклікае нас задумацца пра становішча жанчын і працягваць рабіць усё неабходнае для таго, каб паўсюль кожная жанчына магла жыць і ў поўнай меры праяўляць свае здольнасці, карыстаючыся ўсеагульнай павагай", - сказаў пантыфік пасля заканчэння традыцыйнага нядзельнага казання на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.
РИА "Новости"
РИА "Новости"