Папскі легат кардынал Юзаф Томка прамаўляў у Мінску па-беларуску
Мінскі архікафедральны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі мае вельмі хвалюючую гісторыю, балючую і слаўную, адзначыў пасланнік папы рымскага Бенедыкта XVI кардынал Юзаф Томка ў сваёй казані падчас урачыстай імшы з нагоды 300-годдзя асвячэння святыні 9 кастрычніка ў беларускай сталіцы. Паводле яго слоў, касцёл з'яўляецца "сэрцам" не толькі для вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, але і для іншых дыяцэзій Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі. Сваю казань папскі легат прамовіў па-беларуску, паведамляе БелаПАН.
10 кастрычніка кардынал Юзаф Томка плануе ўзначаліць імшу ў маладзечанскім касцёле Святога Юзафа, дзе таксама прамовіць казань па-беларуску.
10 кастрычніка кардынал Юзаф Томка плануе ўзначаліць імшу ў маладзечанскім касцёле Святога Юзафа, дзе таксама прамовіць казань па-беларуску.