Папу Рымскага засмучаюць тэлефоны ў руках вернікаў і святароў у час набажэнстваў
Папу Рымскага Францішка засмучаюць мабільныя тэлефоны ў руках не толькі вернікаў, але і святароў у час набажэнстваў. Падчас усеагульнай аудыенцыі на плошчы святога Пятра ён сказаў наступнае: “Калі святар, які праводзіць імшу, кажа: “Узвысім нашы сэрцы”, ён не гаворыць “Падымем нашы тэлефоны для фота”. Не, гэта кепска, і мне вельмі сумна, калі я праводжу набажэнства тут на плошчы ці ў базіліцы і бачу так шмат паднятых тэлефонаў — і прычым не толькі вернікаў, але святароў і епіскапаў”.
Папа Францішак заклікаў пераасэнсаваць значэнне і каштоўнасць сакрамэнтаў набажэнства і прычасці. Ён хоча, каб вернікі задавалі сабе “простыя пытанні”, напрыклад, пра тое, як навучыць дзіця хрысціцца.
“Імша — гэта не спектакль, — цытуе словы пантыфіка сайт ria.ru. — …Запомніце: ніякіх тэлефонаў”.