Парашэнка: Містэр Пуцін, гэта не жарты, гэта вайна (відэа)

Парашэнка: Містэр Пуцін, гэта не жарты, гэта вайна (відэа)

Украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка ў інтэрв'ю Fox News звярнуўся да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Ён назваў інцыдэнт 25 лістапада ў Керчанскім праліве, дзе расіяне захапілі тры ўкраінскія караблі, вайной.

"Містэр Пуцін, гэта акт агрэсіі, — гаварыў Парашэнка. — Містэр Пуцін, гэта вайна. Гэта не жарты, не інцыдэнт, і не крызіс. Таму што вашы рэгулярныя войскі пад расійскім сцягам здзейснілі напад на ўкраінскае ваеннае судна ў міжнародных водах. Няма ніякіх іншых тлумачэнняў".

Пётр Парашэнка заклікаў саюзнікаў Украіны ў свеце не абмяжоўвацца толькі словамі ў рэакцыі на агрэсію Расіі, а дзейнічаць.

Масква не згодная з такой ацэнкай сітуацыі Парашэнкам. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў пра жаданне ўкраінскага прэзідэнта выкарыстаць вобраз ворага "для дасягнення ўнутрыэлектаральных мэтаў" на будучых прэзідэнцкіх выбарах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі