Парашэнка прапануе, каб Украіна афіцыйна выйшла з СНД
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прапануе разам з Кабінетам міністраў падрыхтаваць прапановы наконт афіцыйнага выхаду Украіны з СНД. Такая заява прагучала на форуме па бяспецы, які праходзіць у Кіеве, перадае hromadske.ua.
У прыватнасці, ён прапанаваў падрыхтаваць прапановы па афіцыйным спыненні ўдзелу Украіны ў статутных органах СНД і па канчатковым закрыцці ўкраінскага прадстаўніцтва пры адпаведных інстытутах ў Мінску.
Таксама Парашэнка лічыць неабходным праверыць усю нарматыўна-прававую базу, створаную Украінай у рамках СНД, на прадмет адпаведнасці нацыянальным інтарэсам дзяржавы.
Акрамя таго на форуме Парашэнка заявіў пра намер унесці ў Раду праект закона аб неадкладным аднабаковым спыненні дзеяння шэрагу палажэнняў дамовы аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Украінай і Расіяй.