Пасажыр мінскай таксоўкі абрабаваў свайго спадарожніка

Пасажыр мінскай таксоўкі абрабаваў свайго спадарожніка

Увечары 29 снежня мінскіх міліцыянтаў выклікалі на вуліцу Ясенніна паведамленнем аб рабунку. Як інфармуе прэс-служба праваахоўнікаў, на месцы яны высветлілі акалічнасці здарэння.

Два мінчукі ехалі на таксоўцы. Даехаўшы да месца прызначэння, адзін з іх перадаў кашалёк 29-гадоваму спадарожніку, каб той расплаціўся. Аднак той дастаў усё з партманета і паклаў сабе ў кішэню. Потым малады чалавек выйшаў з аўтамабіля і стаў нешта хаваць у снег.

Гэта міліцыянтам распавёў 68-гадовы пацярпелы, а таксама кіроўца таксі, які падвозіў мужчын.

Праваахоўнікі хутка затрымалі падазраванага і знайшлі грошы, якія ён схаваў у снезе.

Высветлілася, што мужчына ўжо быў раней судзімы і неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Цяпер яму пагражае суд за рабаванне.

Фота: puper.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі