ПАСЕ: Беларусі трэба неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне
Вынясенне яшчэ аднаго смяротнага прысуда ў Беларусі сведчыць аб неадкладнай неабходнасці ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне. Такую заяву зрабіў старшыня Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Луіс Марыя дэ Пуч. Так ён адрэагаваў на рашэнне Брэсцкага абласнога суда, які 29 чэрвеня за здзяйсненне серыі забойстваў пенсіянерак асудзіў 30-гадовага жыхара Драгічынскага раёна да смяротнага пакарання. Старшыня асамблеі адзначыў, што смяротнае пакаранне "не служыць правасуддзю, а супярэчыць яму". Таму 23 чэрвеня ПАСЕ і вырашыла не адмяняць рашэнне аб прыпыненні статуса спецыяльнага запрошанага для парламента Беларусі да таго часу, пакуль беларускія ўлады не ўвядуць мараторый на прывядзенне ў выкананне смяротных прысудаў.
Луіс Марыя дэ Пуч заклікаў афіцыйны Мінск "прадэманстраваць сваю гатоўнасць ісці насустрач каштоўнасцям і стандартам Савета Еўропы", паведамляе БелаПАН.
Луіс Марыя дэ Пуч заклікаў афіцыйны Мінск "прадэманстраваць сваю гатоўнасць ісці насустрач каштоўнасцям і стандартам Савета Еўропы", паведамляе БелаПАН.