ПАСЕ заклікае Расію паўплываць на Мінск у справе палітзняволеных

Палітычная камісія Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы заклікае ўсе дзяржавы-сябры Савета, у прыватнасці Расію, хадайнічаць перад беларускімі ўладамі ў справе палітзняволеных.  Нагадаем, сёння ў Асамблеі быў прадстаўлены даклад кіпрскага парламентарыя Хрыстаса Пургурыдэса па праблеме злоўжыванняў у сістэме крымінальнага правасуддзя ў Беларусі.

Палітычная камісія ПАСЕ прапанавала сфармаваць рабочую групу з удзелам праваабаронцаў, у задачу якой будзе ўваходзіць аказанне дапамогі ахвярам парушэння правоў чалавека і іх сем'ям. Таксама яна мусіць выяўляць асобаў, якія вінаватыя ў парушэнях закону і рэпрэсіях.

Пургурыдэс лічыць, што "афіцыйныя асобы, якія санкцыянавалі палітычна матываваныя злоўжыванні ў галіне крымінальнага правасуддзя, павінны панесці асабістую адказнасць за гэта".

Акрамя таго, у дакладзе дэпутата ад імя паліткамісіі ўтрымліваецца заклік да ЕС і ЗША працягнуць санкцыі ў адносінах беларускіх афіцыйных асобаў, "вінаватых у сур'ёзных парушэннях правоў чалавека".

РИА "Новости"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі