Пашпарт стаў доказам падрыхтоўкі расійскай акупацыі Крыма (фота)
Яшчэ напрыканцы 2013 года расійскія органы сталі пазначаць Крым расійскай тэрыторыяй.
Афіцыйны акаўнт МЗС Літвы ў сацыяльнай сетцы Twitter апублікаваў пашпарт грамадзяніна Расіі, выдадзены 24 снежня 2013 года. У дакуменце месца нараджэння расійскага грамадзяніна пазначана як "Крым, Расія".
Як адзначае ru.delfi.lt, МЗС Літвы не можа прыняць такі пашпарт і выдаць яго ўладальніку візу, бо Літва не прызнае анэксію Крыма.
Варта нагадаць, што напрыканцы 2013 года па ўсёй Украіне ішлі акцыі пратэсту, а легітымным прэзідэнтам яшчэ лічыўся Віктар Януковіч. Пратэстоўцы былі не згодныя з яго рашэннем не падпісваць дамову аб Асацыяцыі і свабодным гандлі з Еўрасаюзам. Пра сваё рашэнне Януковіч абвясціў 21 лістапада 2013 года.
Анэксія Крыма адбылася ўвесну 2014-га.
Фота: МЗС Літвы