Пасля акцыі памяці каля КДБ затрымалі актывістаў
Пасля акцыі памяці каля будынка КДБ адбыліся затрыманні актывістаў. Пра гэта ў сваім акаўнце на фэйсбуку паведаміў палітык Алесь Лагвінец.
Па яго словах, затрымалі Наталлю Басалыгу-Гарачка, Змітра Дашкевіча, Уладзіміра Яроменка і Змітра Пальчэўскага. Усіх затрыманых вязуць, хутчэй за ўсё, у РУУС Цэнтральнага раёна Мінска. Пра гэта Лагвінцу паведаміла па тэлефоне Басалыга-Гарачка.
Як паведамляла Еўрарадыё, акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў адбылася сёння ўвечары каля КДБ. У ёй прынялі ўдзел паўтара дзясятка чалавек. Удзельнікі паставілі свечкі на прыступкі КДБ і ўтварылі жывы ланцуг з партрэтамі рэпрэсаваных беларускіх дзеячаў. Акцыя доўжылася каля паўгадзіны, на яе ўдзельнікаў склалі адміністратыўныя пратаколы.