Пасля мінскага аўтасалона былі канфіскаваныя літоўскія мікрааўтобусы
Два турыстычных мікрааўтобусы - кемперы - канфіскаваныя ў літоўскай кампаніі, якая брала ўдзел у мінскім аўтасалоне. Паведамляецца, што яны былі прадстаўленыя на выставе, якая праходзіла два тыдні таму. Паводле словаў кіраўніка літоўскай дэлегацыі на Беларуска-літоўскім
эканамічным форуме Вітаўтаса Наўдужаса, ён папрасіў беларускія ўлады
разабрацца з гэтым інцыдэнтам. Ён сцвярджае, што мікрааўтобусы былі
прывезеныя ў Беларусь па ўсіх правілах.
Пра іх канфіскацыю літоўскаму боку было заяўлена толькі пасля заканчэння працы аўтасалону, паведамляе "Інтэрфакс".
Пра іх канфіскацыю літоўскаму боку было заяўлена толькі пасля заканчэння працы аўтасалону, паведамляе "Інтэрфакс".