Пасля публікацый у СМІ Віталя Каратыша вырашылі не прызываць на ваенныя зборы
Пасля публікацый у СМІ жыхара Лунінецкага раёна Віталя Каратыша вырашылі не прызываць на ваенныя зборы. У Facebook ён напісаў, што яму патэлефанавалі з сельсавета і сказалі, каб тэрмінова здаў позву. Раней у ваенкамаце і не хацелі слухаць пра адтэрміноўку з-за маленькай дачкі, якая нарадзілася паўтара месяца таму. Каратыш, сяржант запасу, быў не супраць пайсці на зборы, але праз некалькі месяцаў, а пакуль хацеў дапамагчы жонцы.
У ваенкамаце казалі, што наяўнасць немаўляці не з’яўляецца падставай для пераносу прызыву на іншы тэрмін. Віталь Каратыш не выключаў, што яго хочуць "нейтралізаваць" напярэдадні старту выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў (ён удзельнічаў у падобных кампаніях мінулых гадоў). Каратыш лічыць, што, дзякуючы шматлікім публікацыям пра яго сітуацыю, "інфармацыя дайшла наверх і нехта атрымаў іншыя ўказанні".