Пасля рэйса Мінск-Масква самалёт кампані “Победа” паведаміў пра непаладкі
Самалёт авіякампаніі “Победа”
6 лістапада пасля рэйса Мінск-Масквы экіпаж самалёта Boeing 737 расійскай авіякампаніі "Победа" паведаміў пра непаладкі, піша тэлеграм-канал пра авіяцыю Aviaincident.
У бартавым журнале лётчыкі лётчыкі адзначылі неўключэнне рэверсу левага рухавіка.
Пасля ацэнкі тэхнічнага стану самалёт дапусцілі да эксплуатацыі.
Як распавядала Еўрарадыё, 1 лістапада інцыдэнт адбыўся з самалётам Boeing 737 MAX 8 авіякампаніі "Белавія": у яго пры ўзлёце лопнула кола на шасі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.