Пілот прааналізаваў працу экіпажа самалёта Belavia, у якога спусціла шыну

Самалёт Belavia / фота ілюстрацыйнае

Самалёт Belavia / фота ілюстрацыйнае

Экіпаж самалёта "Белавія", у якога лопнула шына, дзейнічаў строга паводле ўказанняў аварыйнай карты, тлумачыць Еўрарадыё былы пілот пасажырскага лайнера.

Экіпаж "васільковага" самалёта напружыўся (і вельмі правільна паступіў), разгарнуў аварыйную карту і двойчы прачытаў у ёй свае далейшыя дзеянні.

Пакуль не магу сказаць, ці з'яўляецца гэты выпадак інцыдэнтам альбо перадумовай да авіяздарэння. Рэакцыя пасажыраў нервовая (яны ўсе вельмі нервовыя апошнім часам).

 

Нагадаем, што здарылася

Увечары 1 лістапада самалёт Boeing 737 MAX 8 авіякампаніі "Белавія" заблакаваў узлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск". У яго лопнула кола.

Борт выконваў рэйс са Стамбула ў Мінск. У авіяцыйных тэлеграм-каналах пісалі, што шына кола лопнула яшчэ пры ўзлёце: на ўзлётнай паласе ў аэрапорце Стамбула пасля вылету беларускага самалёта знайшлі кавалкі гумы. Паведамленне аб пашкоджанні шасі экіпаж прыняў пасля вылету і вырашыў рухацца ў пункт прызначэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі