Пасля візіту Лукашэнкі ў Беларусі могуць стварыць "туркменскі астравок"

Аляксандр Лукашэнка запрасіў туркменскіх спартоўцаў рыхтавацца да спаборніцтваў на спартовых базах у Беларусі разам з беларускімі атлетамі. "Прэзідэнт Туркменістана прыняў гэтую маю прапанову", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.



Падчас перамоваў кіраўнікоў дзяржаваў згадвалася, што ў Беларусі ў ВНУ навучаецца некалькі тысяч студэнтаў з Туркменістана. У сувязі з гэтым Лукашэнка прапанаваў стварыць у нашай краіне своеасаблівы моладзевы "туркменскі астравок", дзе былі б інтэрнаты, гасцініцы.
 

Лукашэнка пахваліў туркменаў, якія гуляюць у хакей пры плюс 45 градусах
 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі