Пасля выказванняў Лукашэнкі беларускага пасла выклікалі ў МЗС Малдовы

Анатоль Калінін / zdg.md
Анатоль Калінін / zdg.md

Пасля выказванняў Аляксандра Лукашэнкі, 19 верасня беларускага пасла ў Малдове Анатоля Калініна выклікалі ў Міністэрства замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі гэтай краіны. Там запатрабавалі іх тлумачэнняў, піша newsmaker.md.

"Сёння Украіна, заўтра будзе Малдова ці Прыбалтыка, Польшча ці Румынія", — гаварыў Лукашэнка днямі на форуме ў Мінску, адзначаючы нібыта мэту ЗША сутыкнуць названыя краіны з Расіяй.

Калінін пачуў, што Кішынёў шкадуе аб ролі Беларусі ў расійскім ўварванні ва Украіну, асуджае дэзінфармацыю і фэйкі. У Міністэрстве замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі заявілі таксама, што Малдова асуджае вайну РФ супраць Украіны.

Напярэдадні ў МЗС Румыніі з той жа нагоды выклікаўся часовы павераны ў справах Беларусі. Афіцыйны Бухарэст падкрэсліў "міжнародную адказнасць Беларусі як саўдзельніка Расіі ў падтрымцы агрэсіўнай вайны супраць Украіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі