Мазырчука пасля затрымання ГУБАЗіК паказальна збіў каля прыпынку

ГУБАЗіК імітуе затрыманне Шуканава ў Мазыры

ГУБАЗіК імітуе затрыманне Шуканава ў Мазыры / тг-канал сілавікоў

Работніка Мазырскага НПЗ Ігара Шуканава затрымалі на заводзе, потым вывезлі да прыпынку грамадскага транспарту і паказальна збілі на вачах у відавочцаў. Пра гэта даведаліся праваабаронцы з "Гомельскай Вясны".

Як расказвала Еўрарадыё, 5 жніўня ГУБАЗіК пахваліўся затрыманнем пяці чалавек у Мазыры.

Адзін з затрыманых — работнік Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Ігар Шуканаў. Яго затрымалі 1 жніўня проста на працоўным месцы пры падтрымцы ўнутрызаводскай службы аховы. Потым заводскім аўтамабілем "УАЗ-Patriot" Шуканава вывезлі за прахадную завода.

аўтамабіль спыніўся на паркоўцы каля галоўнай прахадной НПЗ, недалёка ад аўтобуснага прыпынку. Потым мужчыну выцягнулі з машыны праз заднія пасажырскія дзверы, кінулі тварам на асфальт і прыціснулі да зямлі, наступіўшы каленам на галаву. Пасля гэтага мужчыну начапілі кайданкі. Уся гэтая сцэна была знятая на відэа.

Пра тое, што не трапіла ў міліцэйскае відэа, расказалі відавочцы, якія былі на прыпынку:

"Мы пабачылі, што з машыны выцягнулі ўжо немаладога, сівога мужчыну, кінулі на зямлю і, скаваўшы рукі кайданкамі, пачалі жорстка збіваць. Я і ўсе жанчыны навокал былі проста ў шоку: за што? Яны некалькі хвілін білі яго нагамі і рукамі па розных частках цела".

Потым Шуканава знялі на відэа, дзе ён расказвае пра падпіскі на "экстрэмісцкія" кеаналы. На відэа добра бачна вялізны сіняк і рассечаную скуру па-над правым брывом.

Суд над ім адбыўся таксама 1 жніўня. Праваабаронцы высвятляюць, які прысуд прызначылі Шуканаву.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі