Пасольства Францыі пракаментавала вобшук беларускіх хакеістаў у Парыжы

Пасольства Францыі пракаментавала вобшук беларускіх хакеістаў у Парыжы

Пасольства Францыі ў Беларусі пракаментавала вобшук 3 траўня на вакзале Монпарнас у Парыжы беларускіх хакеістаў. Высветлілася, што ён праводзіўся мытнікамі ў прысутнасці паліцэйскіх на просьбу пракуратуры сталіцы Францыі. “Кантроль” праходзіў у адпаведнасці з правіламі і скончыўся без інцыдэнтаў, адзначае французская амбасада.

У паведамленні падкрэсліваецца, што “Францыя з даўніх часоў знаходзіцца ў авангардзе барацьбы супраць допінгу ў спорце вышэйшых дасягненняў”. І кантрольныя мерапрыемствы не накіраваныя супраць нейкай краіны, яны “ставяць сваёй мэтай заахвочваць спартыўныя сумленнасць і этыку”.

Такім чынам, паведамленне амбасады Францыі ўтрымлівае агульныя фармулёўкі і мала канкрэтыкі. 4 траўня ў МЗС Беларусі выклікаўся французскі амбасадар Дыд’е Канэс. Беларускі бок чакае ад Францыі прабачэнняў і тлумачэнняў. Заяўлялася, што працэдура на вакзале ў Парыжы “прыніжала чалавечую годнасць”.

5 траўня беларускія хакеісты стартуюць на чэмпіянаце свету матчам са зборнай Фінляндыі. Ён праходзіць у Парыжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі