Паўла Белавуса, асуджанага на 13 гадоў, зноў будуць судзіць

Павел Белавус

Павел Белавус / Еўрарадыё

Культурнага менеджара і заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса, асуджанага на 13 гадоў зняволення, зноў будуць судзіць. Працэс пройдзе 29 красавіка ў мінскім гарадскім судзе, ён будзе закрытым.

Як заўважыў рэсурс reform.news, на сайце Вярхоўнага суда гаворыцца, што на паседжанні разгледзяць "іншыя пытанні, звязаныя з прывядзеннем прысуду, вызначэння, пастановы ў выкананне".

З такой жа фармулёўкай пройдзе новы суд супраць палітвязняў Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і Ігара Лосіка, Арцёма Сакава, Уладзіміра Цыгановіча і Змітра Папова. Працэс прызначаны на 25 красавіка ў Гомельскім абласным судзе.

Павел Белавус быў затрыманы 15 лістапада 2021 года. Да гэтага летам кампанія Symbal.by пад ціскам уладаў была вымушана закрыць краму, дзе прадаваліся адзенне і сувеніры з нацыянальнай сімволікай. Закрыццё крамы атрымалася скандальна гучным: на чаргу пакупнікоў прыехалі амапаўцы.

Паўла прызналі вінаватым па 4 артыкулах Крымінальнага кодэкса. У тым ліку — у здрадзе дзяржаве. Ён адбывае пакаранне ў калоніі строгага рэжыму ў Шклове. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі