Паўла Шарамета пахаваюць у Мінску ў суботу

Паўла Шарамета пахаваюць у Мінску ў суботу

Паўла Шарамета пахаваюць у Мінску ў суботу, 23 ліпеня. Пра гэта ў сваім Фэйсбуку паведаміла журналістка Святлана Калінкіна.

“Інфармацыя па пахаванні ад мамы Паўла. Заўтра будзе развітанне ў Кіеве. Увечары самалётам Пашу прывязуць у Мінск, у храм Усіх святых. Пахаванне ў суботу”, — напісала яна.

Нагадаем, вядомы журналіст беларускага паходжання Павел Шарамет быў забіты 20 ліпеня ў Кіеве ў выніку выбуху ў яго машыне. У 7.40 Шарамет ад’ехаў ад дома па вуліцы Франка, 12 і даехаў да скрыжавання. У той момант пад сядзеннем кіроўцы спрацавала выбуховае прыстасаванне: пачуўся хлапок і машына загарэлася.

Украінскія праваахоўнікі на дадзены момант разглядаюць шэсць версіяў забойства, сярод якіх як асабістая непрыязнасць, так і “расійскі след”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі