Павел Севярынец загарэў на прагулках у турме
Павел Севярынец / Еўрарадыё
Лідар хрысціянскіх дэмакратаў Павал Севярынец загарэў на прагулках у турме. Пра гэта ён піша ў лісце да сваёй маці, Таццяны. Таццяна кажа, што сын скардзіцца, што атрымлівае мала лістоў і перажывае, ці ўсё ў парадку з тымі, з кім перапісваўся. Павел, як сапраўдны аптыміст, упэўнены, што зусім хутка зможа абняцца з усімі на волі.
"Яшчэ мы маем наймацнейшае прарочае слова, і вы добра робіце, звяртаючыся да яго, як да свяцільніка, што ззяе ў цёмным месцы, пакуль не пачне днець і не ўзыдзе ранішняя зорка ў сэрцах вашых".(Пасланне апостала Пятра1:19)", — піша палітык. Кажа, што ў турме моліцца за сям'ю, беларусаў і Беларусь.
Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, а 25 траўня 2021-га палітыка прысудзілі да сямі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.