Павераны Еўракамісіі ў справах Беларусі прыедзе ў Мінск ў красавіку
Павераны ў справах Беларусі прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Кіеве Жан-Эрык Хольцапфель выказаў спадзяванне, што прадстаўніцтва гэтай еўраструктуры ў Мінску будзе садзейнічаць павышэнню інфармаванасці бакоў. Спадар Хольцапфель прывітаў падпісанне пагаднення пра заснаванне ў
Мінску прадстаўніцтва Еўракамісіі, якое адбылося 7 сакавіка ў Бруселі.
Ён адзначыў, што мінскі офіс будзе садзейнічаць далейшаму пашырэнню
ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС.
Функцыі прадстаўніцтва ў Мінску не будуць адрознівацца ад функцый аналагічных місій у 118 краінах, падкрэсліў еўрачыноўнік. Жан-Эрык Хольцапфель адзначыў, што амбасадар Ен Боўг, які да сённяшняга дня ачольваў прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Украіне і Беларусі, будзе знаходзіцца ў Кіеве, а ў Мінску яго абавязкі будзе выконваць павераны ў справах.
БелаПАН