Паядынак Віталя Клічко і Дэвіда Хэя прызначаны на 12 верасня
Чэмпіён свету ў суперцяжкой вазе паводле версіі Сусветнага баксёрскага савета (WBC) ўкраінец Віталь Клічко 12 верасня будзе абараняць свой тытул супраць былога чэмпіёна ў першай цяжкой вазе англічаніна Дэвіда Хэя. У якасці магчымага месца правядзення паядынка разглядаецца не толькі стадыён "Шальке" ў Гельзенкірхене, але таксама арэны ў Франкфурце-на-Маёне і Дзюсельдорфе. "Прессбол" нагадвае, што 20 чэрвеня Хэй мусіў выйсці на рынг супраць малодшага з братоў — Уладзіміра Клічко, і толькі ў выпадку перамогі над ім англічанін па кантракце сустракаўся б з Віталём. Але, спаслаўшыся на траўму спіны, ад боя з Уладзімірам Клічко Дэвід Хэй адмовіўся.