Пазачарговае пасяджэнне Вярхоўнай Рады працягнецца ў сераду
Яно пачнецца а 11-й гадзіне па ўкраінскім часе.
З такой прапановай да дэпутатаў звярнуўся спікер Вярхоўнай Рады Уладзімір Рыбак, інфармуе censor.net.ua. За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 368 народных дэпутатаў.
Дэпутаты павінны былі сабрацца ў аўторак а 16-й, каб прагаласаваць за законапраект аб амністыі затрыманых пратэстоўцаў. Пры гэтым, у апазіцыі і ўлады было шмат спрэчных пытанняў па гэтым законапраекце. Пра гэта паведаміў лідар партыі "Свабода" Алег Цягнібок.
Фота — wikimedia.org