Пажар у Чарнобыльскай зоне адбыўся з-за недакурка
Нягледзячы на тое, што вецер дзьмуў на Беларусь, эксперты кажуць, што пажар у зоне адчуджэння каля Чарнобыльскай АЭС не ўяўляе небяспекі.
Вечарам у сераду там загарэлася трава, пагасілі якую толькі раніцай чацвярга.
Ад атамнай электрастанцыі пажар аддзяляла рака Прыпяць, да таго ж вакол была дрыгва, таму пагрозы распаўсюджвання агню не было. Пажар тушылі 60 супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Украіны, працавала 10 адзінак спецтэхнікі.
Учора міністр МНС Украіны Нестар Шуфрыч абляцеў тэрыторыю загарання. На ўсёй плошчы, якая складае 60 гектараў, было заўважана тры ачагі пажару. Сітуацыю каментуе кіраўнік прэс-службы ўкраінскага МНС Ігар Кроль.
Ігар Кроль: “Ніякіх задымленняў не было. Калі б гарэла вялікая тэрыторыя і шмат часу, то шкода была б, а так мы нават не прыцягвалі дадатковых сіл, працавала толькі мясцовае падраздзяленне МНС.
Узровень радыяцыі кантралюецца пастаянна ўсюды, там ён у норме. Гэты пажар не паўплываў ніяк на ўзровень радыяцыі. Здарэнне было дробнага маштабу і нават не класіфікуецца як надзвычайная сітуацыя.
Хутчэй за ўсё, прычынай усяму была нечая неасцярожнасць (там праходзіць чыгунка Чарнобыль-Славуціч), хутчэй за ўсё, нехта не пагасіў недакурак”.
Вецер у той дзень дзьмуў на Беларусь, і таму ўкраінскія СМІ аб’яўлялі, што ўкраінцам хвалявацца няма чаго. Беларусы ж, наадварот, хваляваліся. Ад месца пажару да Беларусі лічаныя кіламетры. Але ў гомельскім Камітэце па праблемах ліквідацыі аварыі на ЧАЭС нас супакоілі.
Яўген Белаш: “Недалёка, у вёсцы Масаны, ёсць наша станцыя адсочвання, яны сочаць за радыяцыйным фонам, замяраюць радыяцыю кожныя тры гадзіны. Ніякага павелічэння яны не зарэгістравалі, бо калі б зарэгістравалі, то адразу б паведамілі нам”.
Ні 21-га, ні 22-га сакавіка ў Гомельскай вобласці ўзровень гама-фону не павышаўся. Ён складае ад 10 да 60 мікразівертаў ў гадзіну (у Брагіне).
На навуковай станцыі ў вёсцы Масаны Хойніцкага раёна пра нядаўні пажар увогуле не ведалі. Еўрарадыё датэлефанавалася да іх і нечакана даведалася, што пажары ў Чарнобыльскай зоне не рэдкасць.
Аддзел па радыяцыйнай бяспецы: “Тут столькі падпалаў травы: натуральных, штучных... Кожную вясну. Заўсёды вакол зоны ўсе паляць траву. Кожны саўгас.
Хоць і нельга, і спрабуюць штрафаваць, але вы праедзьце па любой дарозе вясной, і пабачыце, колькі падпалаў. Плюс лясныя пажары.
Мы нават бралі рэспіратары людзей, якія гасяць іх, на праверку. Бралі дваццаць штук, улічвалі, колькі гадзін людзі працавалі.
Пры пажарах канцэнтрацыя радыяцыі ў паветры павышаецца разы ў два, але гэта ўсё роўна мала. Гэта разоў у 20 менш за дапушчальную норму”.
У аддзеле па радыяцыйнай бяспецы сказалі, што вялікі аналіз паветра на радыяцыю робіцца раз на месяц. Для гэтага трэба пракачваць тысячы кубічных метраў паветра праз фільтр, таму і доўжыцца гэта не адзін дзень.
Вынікі аналізу за сакавік будуць вядомыя ў красавіку. Але і ў Масанах упэўненыя, што значнага павялічэння радыяцыйнага фону яны не пакажуць. Будзем на гэта спадзявацца.
Фота — www.legambiente-marche.com