Пажар у Хойніцкім раёне ліквідаваны

Сёння зранку ліквідаваны пажар у Хойніцкім раёне Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Як інфармуе БЕЛТА, на месцы працавалі больш за 100 ратавальнікаў, тры верталёты Мі-8 і адзін верталёт Мі-26.

За мінулыя суткі ў Беларусі ліквідаваныя пяць лясных пажараў агульнай плошчай больш за  3 га, пяць тарфяных пажараў агульнай плошчай каля 2 га і два пажары травы і кустоў агульнай плошчай 0,16 га.

Ратавальнікі працягваюць змагацца з пажарам травы і кустоў у Нацыянальным парку Прыпяцкім каля вёскі Сімонічы Лельчыцкага раёна. Яго плошча складае каля 2 га.

Таксама ідзе ліквідацыя ляснога пажару на тэрыторыі былога ваеннага палігона ў Столінскім раёне. Змаганне з агнём там ускладняецца разрывам боепрыпасаў і адсутнасцю пад'язных шляхоў. Учора на пажары адбыліся сем выбухаў, пацярпелых няма. Плошча пажару цяпер складае 100 га. З агнём змагаюцца 84 чалавекі з бліжэйшых лясніцтваў. Таксама на месцы працуе сітуацыйны штаб ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі на чале з начальнікам Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі