Пажары на Браншчыне могуць пагоршыць радыяцыйную абстаноўку ў Беларусі
Вядомы расійскі эколаг Аляксей Яблакаў папярэдзіў пра магчымасць разносу радыёнуклідаў на сотні кіламетраў у выніку пажараў у забруджаных раёнах Бранскай вобласці Расіі. Радыяцыя можа перайсці на беларускія тэрыторыі, заявіў ён у інтэрв’ю Радыё Свабода. На яго думку, пажары ў Бранскай вобласці могуць павялічыць колькасць радыёнуклідаў у прылеглых раёнах у дзесяткі разоў. Таму эксперт лічыць неабходным наладзіць радыяцыйны маніторынг.