Пенсіянер абскарджвае забарону пікета супраць абыякавасці чыноўнікаў

73-гадовы пенсіянер Павел Казлоў абскарджвае рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, які палічыў правамерным забарону гарвыканкамам пікета "супраць абыякавасці чыноўнікаў да зваротаў грамадзян". Ён накіраваў скаргу ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда, паведамляе БелаПАН. Павел Казлоў падаваў заяўку ў Брэсцкі гарвыканкам на правядзенне пікета 27 верасня. Ён хацеў прыцягнуць увагу жыхароў горада да праблемы, на яго думку, абыякавага стаўлення чыноўнікаў да зваротаў грамадзян, а таксама парушэнняў з іх боку заканадаўства аб зваротах грамадзян.

Падставай для публічнага выказвання свайго меркавання паслужылі 50 накіраваных Казловым зваротаў у розныя інстанцыі аб неправамерым, на яго погляд, рашэнні Міністэрства юстыцыі, на падставе якога ён у 2008 годзе быў пазбаўлены ліцэнзіі на правядзенне аўтатэхнічных экспертыз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі