Пенсіянерку асудзілі на 4,5 года "хатняй хіміі" за каментары ў сеціве
Пасяджэнне прайшло ў судзе Ленінскага раёна
Да 4,5 года "хатняй хіміі" за каментары ў сеціве прысудзіў суд Ленінскага раёна Мінска Зінаіду Казак. Жанчыне 68 гадоў. Падрабязнасці справы паведамляюць праваабаронцы.
У крымінальнай справе Зінаіды Казак было 28 эпізодаў. Яе абвінавацілі ў абразе суддзі (арт. 391 КК), абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК), гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Справу разглядала суддзя Марына Клімчук.
Некаторыя пацярпелыя падалі пазовы аб кампенсацыі маральнай шкоды. Агульная сума пазоваў склала 4000 рублёў. Казак адпрэчыла матэрыяльныя прэтэнзіі, а сваю віну прызнала толькі часткова. У выніку жанчыну прысудзілі да "хатняй хіміі" тэрмінам на 4 гады і 6 месяцаў і штрафу ў 8000 рублёў (200 базавых велічынь).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.