Пенсіянеры пра новыя жыроўкі: Ці будзем эканоміць? Разам у адным тазіку мыцца?

Пенсіянеры пра новыя жыроўкі: Ці будзем эканоміць? Разам у адным тазіку мыцца?

Жыхарам Мінска прыходзяць жыроўкі па новых тарыфах. Еўрарадыё паразмаўляла з пенсіянерамі, якія іх ужо атрымалі.

 

Любоў Уладзіміраўна, вуліца Жукоўскага 10, корпус 2:

“434 тысячы было ў мінулым месяцы. А ў гэтым — 750. Што я думаю пра падаражанне? А нічога я не думаю. Пад’езд толькі брудны. Грошы бяруць, а прыбіраюць раз на месяц. А то, можа, і радзей заходзяць. На першы паверх зойдзе, а далей не падымаецца. Пенсія ў мяне — тры мільёны. Атрымаецца, амаль трэцюю частку аддам за кватэру. Але крыху падпрацоўваю… Чаму няма датчыкаў руху ў пад’ездзе? Былі, а цяпер няма. Свет гарыць пастаянна. І мы плаціць будзем. Эканоміць хачу. Усе эканомяць. Есці ўсім хочацца”.

Пенсіянеры пра новыя жыроўкі: Ці будзем эканоміць? Разам у адным тазіку мыцца?

Валянціна Віктараўна, вуліца Жукоўскага 8, корпус 1:

“Хто з мужам, хто з дачкой, таму добра. А я адна. Пенсія — тры мільёны. Жыроўка вырасла на сто тысяч — 487 заплаціла. Ну дык што? Даводзіцца плаціць. Галоўнае, каб цішыня і спакой былі. Але гэта без электрычнасці і тэлефона… Вады 140 літраў на чалавека — гэта вельмі мала. А чаму ліфт прывязалі да квадратнага метра? Як можна браць за ліфт у залежнасці ад квадратнага метра? Гэта зусім не да прыняцця свядомасцю. Ад паверха трэба браць. Што я заеду на другі паверх, а што ён на дзясяты. Пры чым тут плошча кватэры?.. Ці буду эканоміць? А як? Мыцца трэба, ежу гатаваць. Давядзецца ў нечым іншым адмаўляць сабе. Хаця так, як раней было, то не будзе. Раней я сама кран адкрывала на кухні, ішла некуды ў пакой. Цяпер так рабіць, вядома, не буду”.

Пенсіянеры пра новыя жыроўкі: Ці будзем эканоміць? Разам у адным тазіку мыцца?

Ніна Уладзіміраўна, вуліца Варанянскага 13, корпус 1:

“У мяне пяць чалавек. Жыроўка прыйшла 900 тысяч за тры пакоі. Гэта без электрычнасці. Плюс іншае ўсё — паўтара мільёна будзе. Пенсія — тры мільёны, як ва ўсіх. Ці будзем эканоміць? Дык, можа, нам у першабытнага чалавека ператварыцца? Не мыцца нам ці што? Тазік паставіць? Падымаць цэны на ваду — гэта смешна. У нас што, вады няма? Чаму мая пляменніца ў Расіі плаціць за ваду па 200 рублёў з чалавека і льюць столькі, колькі хочуць… Эканоміць? А як эканоміць? Ваду ў тазік наліць, каб усе мыліся па чарзе? Гэта ж смешна. Можна не мыцца, вошы развесці. І хадзіць вашывым”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі