Перад хакейным чэмпіянатам свету Швейцарыя разграміла Беларусь (відэа)

Зборная Беларусі прайграла камандзе Швейцарыі — 2:5 (1:2, 0:3, 1:0). Лік ужо на 2-й хвіліне адкрыў Андрэй Касціцын. Але пасля швейцарцы закінулі аж пяць шайбаў запар. Пасля 4-й шайбы замест брамніка Лаланда на 25-й хвіліне на пляцоўку выйшаў Мезін, але і яго амаль адразу "размачылі". На 44-й хвіліне Андрэй Сцяпанаў здолеў скараціць разрыў у ліку.



18 красавіка зборныя Беларусі і Швейцарыі правядуць у Гродне яшчэ адзін матч, пачатак а 19-й гадзіне.
 

На здымку: Галоўны трэнер нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі Глен Хэнлан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі