Перад паездкай у Сочы Румас падлічыў колькасць пытанняў да Мядзведзева, іх 16

Перад паездкай у Сочы Румас падлічыў колькасць пытанняў да Мядзведзева, іх 16

Перад паездкай у Сочы беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Румас падлічыў колькасць няўзгодненых пытанняў па 31 "дарожнай карце". Іх 16. Атрымліваецца, што пытанні ўзніклі па больш за палову дакументаў.

6 снежня мусіць адбыцца сустрэча Румаса і расійскага прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева. Як інфармуе БЕЛТА, Румас спадзяецца, што яны змогуць дамовіцца па большасці пытанняў, каб на разгляд кіраўнікоў краін былі вынесены толькі 3-4 з іх. Яны "вельмі важныя" і Аляксандр Лукашэнка, ды Уладзімір Пуцін у любым выпадку будуць іх вывучаць і выносіць канчатковае рашэнне, адзначыў прэм'ер.  

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Сочы 7 снежня. "Паглядзім, што напрацавалі прэм'ер-міністры і кіраўнікі груп і, калі гэта магчыма, прымем рашэнне", — гаварыў пра свае планы беларускі кіраўнік у чацвер на сустрэчы з дэпутатамі і сенатарамі. Ён падкрэсліў: у парадку дня будуць толькі эканамічныя пытанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі