Пераносяць лягчэй, але будзе больш смерцяў? Навукоўцы занепакоеныя "омікронам"
Медыкі дапамагаюць пацыентцы з COVID-19 / Reuters
Штам каранавіруса "омікрон" ужо выклікаў рэзкі рост захваральнасці ў ПАР, Вялікабрытаніі, Даніі. "Даганяюць" іх і многія іншыя краіны — у тым ліку ЗША, дзе "омікрон" складае 73% заражэнняў за апошні тыдзень. З'яўленне штама ў Беларусі і яго распаўсюджванне — толькі пытанне часу, таму загадзя трэба быць гатовымі да розных сцэнароў.
А навукоўцы, тым часам, сур'ёзна занепакоеныя "омікронам". Расказваем чаму.
Захваральнасць вышэйшая на 25–50%?
Урадавая група навукоўцаў у Вялікабрытаніі не так даўно выявіла, што "омікрон" можа быць на 25–50% больш заразны, чым папярэднік — "дэльта". Прасцей кажучы, ён можа распаўсюджвацца прыкметна хутчэй — і гэта дрэнная навіна.
Пры гэтым некаторыя дзяржавы ўжо скарацілі тэрміны рэвакцынацыі да чатырох-шасці месяцаў. Хоць Мінздароўя пра гэта не асабліва гаворыць, але беларусы таксама могуць рабіць рэвакцынацыю праз паўгода.
Сэлін Гундэр таксама выказвалася пра тое, што акрамя вакцын трэба памятаць пра іншыя метады прафілактыкі: нашэнне масак, сацыяльнае дыстанцыяванне, мыццё рук, праветрыванне ў памяшканнях і гэтак далей.
Аднак галоўны метад барацьбы з пандэміяй — (рэ)вакцынацыя. Калі яна будзе на нізкім узроўні, развівацца сітуацыя можа па горшых сцэнарах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.