У галоўнага рэдактара "Нашай нівы" прайшоў ператрус
Ператрус прайшоў у галоўнага рэдактара "Нашай нівы" Ягора Марціновіча. 19 траўня ў яго і Адар'і Гуштын кватэру прыйшлі сілавікі. Гаспадароў дома не было. Марціновіч даведаўся пра сілавікоў ад суседзяў. Як паведамляе nn.by, каля 18-й гадзіны Ягор Марціновіч прыехаў дахаты. Пазней ён паведаміў, што не затрыманы, ператрус праводзіўся ў рамках крымінальнай справы, якая не датычыць "Нашай нівы". Гуштын — супрацоўніца TUT.by.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.