Першай саперніцай Азаранкі на Australian Open стане ван Эйтванк

Першай саперніцай Азаранкі на Australian Open стане ван Эйтванк

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў першым раўндзе турніру Australian Open 18 студзеня згуляе з бельгійкай Элісан ван Эйтванк. Азаранка цяпер займае 16-ты радок сусветнага рэйтынга, а яе саперніца на 44-м месцы.

Таксама на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе выступяць яшчэ дзве беларускі — Вольга Гаварцова (72) і Аляксандра Сасновіч (106).

Першая ракетка свету, амерыканка Серэна Уільямс пачне выступ з матчу супраць італьянкі Камілы Джорджы (35).

Вікторыя Азаранка згуляе на Australian Open у 11-ты раз за сваю кар’еру. У 2012 і 2013 гадах яна станавілася пераможцай турніру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі