Першая беларуская буравая свідравіна запрацавала ў Венесуэле

На радовішчы Гуаро Эстэ ў Венесуэле пачала працу першая буравая свідравіна, спраектаваная беларускімі спецыялістамі прадпрыемства па здабычы нафты "Петралера Белавенесалана".
Перш чым прыступіць да свідравання была праведзена геалагічная разведка мясцовасці, падлічаныя магчымыя запасы нафты і вызначаная мэтазгоднасць ды месца будаўніцтва свідравіны.

Затым спецыялісты спраектавалі і пабудавалі свідравіну, якая стала першай не толькі ў скарбонцы беларускіх нафтавікоў на тэрыторыі Лацінскай Амерыкі, але і ў гісторыі сумеснага венесуэльска-беларускага прадпрыемства.

Выконваць свідравыя працы будуць нафтавікі кампаніі "Петракс" пад кантролем беларусаў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі