Першая старшыня выбарчай камісіі атрымала афіцыйнае папярэджанне

За тое, што 25 верасня падчас перапынку на абед участковая камісія пакінула без нагляду дакументы са спісам выбарцаў.  Пра гэтае здарэнне на выбарчым участку вескі Гавяды Шклоўскай акругі стала вядома дзякуючы... журналістам тэлеканала Белсат. Яны выпадкова апынуліся на ўчастку, а там нікога няма, затое ёсць пакінутая урна і спісы. Скандал!

На адмысловым паседжанні камісіі назіральнік Пятро Мігурскі прад’явіў здымкі неапячатанай скрыні для галасавання. Старшыня акруговай камісіі Людміла Глякава распавяла, што яна адразу, як даведалася, прыбыла на праблемны участак і высветліла, што скрыня для галасавання, якую знялі журналісты, не прызначалася для датэрміновага галасавання.

Сапраўдная скрыня для датэрміновага галасавання была перанесеная ў іншае памяшканне побач з участкам. Таксама яна прызнала, што на участку пакінулі спісы выбарнікаў без нагляду.

Старшыня акруговай выбарчай камісіі заявіла, што яна вельмі абураная.

Людміла Глякава: "Старшыня участковай выбарчай камісіі Магілеўцава будзе папярэджана. Што яны пераносяць скрыню для галасавання, яшчэ пагаджуся. Але пакінуць спісы на стале! Я б на вашым месцы... вы яшчэ лаяльна паставіліся".

Паводле сябра камісіі Пятра Мігурскага, вінаватая атрымала папярэджанне на узроўні, “каб больш гэтага не было”.

Пётр Мігурскі: "Была прапанова пакараць старшыню участковай камісіі. Акруговая камісіі прыняла рашэнне папярэдзіць яе аб недапушчальнасці такога ў далейшым".

Кандыдат ад АДС Рыгор Кастусёў таксама лічыць, што гэта сур'ёзнае парушэнне заканадаўства і збіраецца падаваць скаргу ў пракуратуру.

"Згодна з беларускім выбарчым заканадаўствам урна для галасавання не павінна пакідаць памяшканне ў час перапынку. Участковая камісія зрабіла вельмі вялікае парушэнне заканадаўства".

Адзначым, што на адмысловае пасяджэнне выбарчай камісіі былі дапушчаныя журналісты.

Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі