Пінчук шэсць гадоў незаконна атрымліваў дзве пенсіі — вайсковую і па ўзросце

Пінчук шэсць гадоў незаконна атрымліваў дзве пенсіі — вайсковую і па ўзросце

Суд Пінскага раёна і горада Пінска вынес абвінаваўчы прысуд мясцоваму жыхару, які шэсць гадоў незаконна атрымліваў дзве пенсіі — вайсковую і па ўзросце. Падрабязнасці справы агенцтву БЕЛТА распавёў памочнік пінскага міжраённага пракурора Аляксандр Плескацэвіч.

Мужчына быў пенсіянерам Міністэрства абароны і з 28 кастрычніка 1992 года атрымліваў пенсію ў ваенным камісарыяце Брэсцкай вобласці. Аднак на новаў працы, у ААТ "Пінскі камбінат хлебапрадуктаў", ён гэта не паведаміў. Пры дасягненні 60 гадоў пінчук напісаў заяву аб прызначэнні яму пенсіі па ўзросце. Тое, што ён мае вайсковую пенсію, мужчына зноў не ўказаў. 

Са жніўня 2010-га яму прызначылі пенсія па ўзросце. Праз два гады ён выпрасіў сабе надбаўку да пенсіі як ганаровы донар. Такім чынам, з 15 жніўня 2010-га па 30 лістапада 2016 года пенсіянер падманам атрымаў каля 13 тысяч рублёў, Што склала больш за 615 базавых велічыняў.

Сёлета ў студзені ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Пінскага гарвыканкама выставіла мужчыну грамадзянскі пазоў. З яго патрабавалі не толькі вярнуць суму нанесенай ім шкоды, але заплаціць адсоткі за карыстанне чужымі грашыма. Агулам з яго патрабавалі вярнуць дзяржаве больш 15 тысяч рублёў. На цяперашні час абвінавачаны заплаціў больш як 9 тысяч рублёў.

Суд прызнаў 66-гадовага пінчука вінаватым махлярстве, учыненым у буйным памеры. Яму прысудзілі 2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці. Суд, аднак, даў яму выпрабавальны тэрмін — адзін год. Калі мужчына за гэты час не ўчыніць новае злачынства, то і гэтае пакаранне выконвацца не будзе. 

На працягу 6 месяцаў пасля набыцця прысудам законнай моцы пінчук мусіць выплаціць дзяржаве крымінальна-прававую кампенсацыю ў 35 базавых велiчыняў (805 рублёў). З яго ўзялі падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў Брэсцкім абласным судзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі