Пінск — лідэр Брэстчыны па наркатызацыі
Тут адбываецца амаль кожнае чацвертае злачынства, звязанае з наркотыкамі. З пачатку года ў Брэсцкай вобласці адкрытыя 445 крымінальных справаў, з якіх 156 цяжкіх і асабліва цяжкіх. У Пінску зарэгістравалі 101 злачынства, з іх 35 цяжкіх. Для параўнання: у значна большым Брэсце за гэты час распачалі 112 крымінальных справаў (42 у катэгорыі цяжкіх), а ў Баранавічах — 51 (і, адпаведна, 19).
Такія звесткі падало абласное ўпраўленне па наркаабарачэнні і барацьбе з гандлем людзьмі.
Такія звесткі падало абласное ўпраўленне па наркаабарачэнні і барацьбе з гандлем людзьмі.