Пінскі прадпрымальнік не будзе плаціць штраф, яго адмяніў брэсцкі суд

Брэсцкі абласны суд адмяніў пастанову пінскага суда ў дачыненні да актывіста прадпрымальніцкага руху Аляксандра Васільева. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Глеб Паўлоўскі:

"Нагадаю, Аляксандар Васільеў быў затрыманы 21 студзеня ў Пінску перад акцыяй пратэсту прадпрымальнікаў. Міліцыянты абвінавацілі яго ў бруднай лаянцы і завялі адміністрацыйную справу. Аднак, падчас судовага паседжання сведкі-міліцыянты давалі супярэчлівыя паказанні.

Таму справа аб дробным хуліганстве была спынена, аднак, за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі Аляксандр Васільеў быў аштрафаваны на 700 тысячаў рублёў.
Прадпрымальнік звярнуўся ў Брэсцкі абласны суд і той адмяніў рашэнне пінскага суддзі".


Адзначым, што Аляксандр Васільеў актыўна бароніць свае правы ў судах. Гэта быў ужо чацвёрты выпадак, калі актывіст змог даказаць, што дзеянні міліцыянтаў былі неправамернымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі