Пінскі школьнік-наркадылер правядзе за кратамі 8 гадоў
На 8 гадоў пазбаўлення волі асуджаны за захоўванне і продаж наркотыкаў дзевяцікласнік адной з пінскіх школаў. Юны наркадылер быў затрыманы міліцыянтамі падчас адной са здзелак, што адбывалася ў будынку навучальнай установы. Хлопец спрабаваў прадаць дозу марыхуаны. Наркотыкі былі знойдзеныя і падчас ператрусу па месцы жыхарства школьніка.
Да паўналецця пакаранне ён будзе адбываць ў выхавацельнай калоніі.
Да паўналецця пакаранне ён будзе адбываць ў выхавацельнай калоніі.