Пінскую дзяўчынку ад менінгіту не змаглі выратаваць нават мінскія лекары

Пра гэта Еўрарадыё распавёў галоўны лекар Пінскай дзіцячай лякарні Нікалай Целяціцкі. Пра трагічны выпадак Еўрарадыё распавядала 24 лістапада.
Каб выратаваць 9-гадовую дзяўчынку быў скліканы кансіліўм. На ім прысутнічалі спецыялісты з розных абласцей Беларусі, у тым ліку два спецыялісты з Мінску – галоўны пазаштатны спецяліст па дзіцячай анэстэзіялогіі і рэаніматалогіі, дацэнт кафедры дзіцячых інфекцыйных захворваннў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту. З прычыны таго, што форма інфекцыі была хуткасная, выратаваць дзяўчыну было немагчыма, распавёў лекар у гутарцы з Еўрарадыё:

Целяціцкі: "Дзяўчына адразу паступіла ў крайне цяжкім стане. Захворванне праходзіла маланкава, з развіццём ускладненняў ужо дома. Калі прыехала "хуткая дапамога", хвароба ўжо была ў самым разгары. Мы адразу адрэагавалі – выклікалі ўсіх спецыялістаў, самбралі кансіліўм. Улічваючы тыя ўскладненні, якія развіваюцца пры гэтай форме хуткаснай інфекцыі, на жаль, з ёй справіцца было немагчыма".

Асобам, якія кантактавалі з дзяўчынкай, нічога не пагражае, адзначыў лекар. Ён таксама паведаміў, што летась ад менінгіту ў Брэсцкай вобласці загінулі тры дзіцяці. Двух з іх нават не паспелі даставіць у шпіталь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі