Pixies выпусцілі канцэртны міні-альбом

Амерыканскі рок-гурт Pixies зрабіў невялікі падарунак сваім прыхільнікам. Калектыў выпусціў канцэртны міні-альбом.

Для таго, каб бясплатна спампаваць альбом на афіцыйным сайце Pixies, трэба аформіць адмысловую заяўку. У рэліз, прымеркаваны да імпрэзы 20-годдзя з дня выхаду пласцінкі "Doolittle", уключаныя чатыры кампазіцыі.

Песні, якія ўвайшлі ў міні-альбом, былі запісаныя падчас выступу Pixies у Парыжы 16-га кастрычніка 2009 года. Трэк-ліст рэліза выглядае наступным чынам:

 1. "Monkey Gone To Heaven"
 2. "Crackity Jones"
 3. "Gouge Away"
 4. "Dancing The Manta Ray"

Тры з гэтых чатырох песень - з альбома "Doolittle". Выключэннем стала толькі "Dancing The Manta Ray", якая выйшла ў 1989-м годзе на сінгле з пласцінкі "Doolittle "Monkey Gone To Heaven".

Нагадаем, апошні паўнавартасны альбом Pixies запісалі ў 1991 годзе. Пасля студыйнай пласцінкі "Trompe Le Monde" гурт Фрэнка Блэка выпусціў падарункавы бокс-сэт "Minotaur", у які былі ўключаныя перавыданні ранніх запісаў каманды. Чакаецца, што рэліз новай паўнавартаснай студыйнай працы Pixies адбудзецца ўжо ў 2010 годзе.

На дадзены момант калектыў гастралюе па гарадах ЗША. На пачатку 2010-га года гурт адправіцца ў невялікі тур па Новай Зеландыі і Аўстраліі.

Фота: news.rambler.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі