ПКБ правядзе агульнанацыянальны дзень сацыяльнага інфармавання людзей
Агульнанацыянальны дзень сацыяльнага інфармавання насельніцтва правядзе 9 ліпеня Партыя камуністаў Беларуская. Галоўная мэта гэтага мерапрыемства — патлумачыць людзям пазіцыю ПКБ па пераадоленні эканамічнага крызісу і змякчэнню яго наступстваў. Як паведамляе "Белорусский партизан", камуністы і іх прыхільнікі выйдуць да прахадных прадпрыемстваў і ў іншыя шматлюдныя месцы, каб размаўляць з людзьмі і раздаваць ім інфармацыйныя матэрыялы. Акцыі запланаваныя ў 33 гарадах краіны. Лідэр партыі Сяргей Калякін збіраецца пагаварыць з працаўнікамі Мінскага аўтамабільнага завода.