План Бэла мае шанец быць абнародаваным на наступным тыдні
Лорд Бэл спадзяецца, што план пабудовы знешняга іміджу Беларусі Лукашэнка падпіша на наступным тыдні. Аб гэтым вядомы піяршчык Цімаці Бэл паведаміў Еўрарадыё падчас тэлефоннай размовы. Лорд Бэл сказаў, што заключэнне дамовы знаходзіцца на фінальнай стадыі. Цімаці Бэл: “Мы ўжо на фінальнай стадыі ў дасягненні гэтага пагаднення. Спадзяюся, на наступным тыдні Лукашэнка падпіша дамову”.
І толькі пасля падпісання Лорд Бэл зможа расказаць, якія ж крокі ўключае ў сябе план піяру Беларусі.
Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі
І толькі пасля падпісання Лорд Бэл зможа расказаць, якія ж крокі ўключае ў сябе план піяру Беларусі.
Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі